30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працягваецца ціск на актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк

1
Працягваецца ціск на актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк

Маці дваіх дзяцей прымусова накіравалі на псіхіятрычную экспэртызу.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк зноў адправілі на псіхолага-псіхіятрычную экспэртызу. Гэта ўжо чацвёртае абследаванне за час яе зняволення, тры папярэднія экспэртызы паказалі, што псіхічнае здароўе палітзняволенай у норме, піша «Вясна».

Два разы Паліну адпраўлялі на экспэртызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспэртыза праводзілася проста ў следчым ізалятары. Цяпер актывістку наважылі чацвёртым разам адправіць на экспэртызу.

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні дагэтуль яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках