1 лiпеня 2024, панядзелак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін занерваваўся пасля страты апошняга ракетнага карабля ў Крыме

4
Пуцін занерваваўся пасля страты апошняга ракетнага карабля ў Крыме

І запатрабаваў «абараніць» флот ад удараў дальнабойных ракет.

Расейскі вайскова-марскі флот трэба як мага хутчэй засцерагчы ад удараў дальнабойных ракет, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Неабходна абараніць наш флот ад магчымых нападаў ужо на далёкіх подступах да вайскова-марскіх баз і раёнах дзеяння нашых караблёў», – сказаў Пуцін на нарадзе ў пытаннях караблебудавання (цытата паводле ТАСС).

З ягоных слоў, для павышэння баявой устойлівасці сіл флоту трэба «надаваць асаблівую ўвагу найхутчэйшаму ўкараненню сістэм дыстанцыйнага выяўлення пагроз, у тым ліку з боку беспілотных апаратаў».

Таксама Пуцін запатрабаваў ад Мінабароны РФ падаць даклад аб доўгатэрміновай канцэпцыі развіцця Вайскова-марскога флоту (ВМФ), якая павінна ўлічваць баявое ўжыванне караблёў. «Гэта тая база, аснова, адштурхваючыся ад якой трэба вярстаць і найбліжэйшыя, і доўгатэрміновыя планы, ставіць канкрэтныя задачы перад прадпрыемствамі, канструктарскімі бюро і нашай навукай», – адзначыў Пуцін.

У траўні Узброеныя сілы Украіны (УСУ) ударылі па Севастопалі трыма ракетамі ATACMS і, паводле звестак украінскага Генштаба, знішчылі расейскі малы ракетны карабель Чарнаморскага флоту «Цыклон». Судна праекту 22800 «Каракут» было апошнім расейскім носьбітам ракет «Калібр» у Крыме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках