30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Паліне проста помсцяць

3
Андрэй Шарэнда: Паліне проста помсцяць

Палітзняволеная адмаўляецца ад дачы паказанняў паводле новай крымінальнай справы.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк зноў адправілі на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Сайт Charter97.org спытаў у мужа палітзняволенай Андрэя Шарэнды, што вядома пра стан ягонай жонкі:

- Паліна ўжо больш за месяц знаходзіцца ў СІЗА №3 у Гомелі. Супраць яе распачаты сумна вядомы артыкул пад нумарам 411 - злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Яе справу вядуць следчыя з Рэчыцкага СК. Цяпер акурат праходзяць следчыя дзеянні. Паліна адмаўляецца ад дачы паказанняў паводле гэтай крымінальнай справы. У якасці помсты следчыя прызначылі так званую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Падкрэслю, што гэта адбываецца ўжо чацвёрты раз. Два разы Паліну проста этапавалі з СІЗА ў «Навінкі», дзе яна праходзіла экспертызу, спалучаную з катаваннямі ў выглядзе доўгатэрміновых этапаў, якія зацягваліся на адзін-два тыдні.

Мне складана назваць гэта нечым, акрамя як псіхалагічным ціскам.

Вядома, што Паліна зараз цалкам аднавілася пасля псіхалагічнага ўдару, калі на яе зноў распачалі крымінальную справу. Яна працягвае супраціўляцца і не ідзе ні на якія кантакты са следствам.

Нам стала вядома, што Паліна прыехала ў СІЗА з калоніі практычна без рэчаў. Усе рэчы яна альбо раздала, бо чакала выхаду на волю, альбо яны згубіліся падчас этапу. Этап - гэта каласальнае выпрабаванне для зняволенага. Асабліва, калі ты чакаеш, што выйдзеш з турмы.

Андрэй Шарэнда распавёў і пра подласць, з якой сутыкнуліся родныя палітзняволенай:

— Мы зараз спрабуем перадаць Паліне нейкія рэчы. Але, зноў жа, 1 чэрвеня, «добразычліўцы» (а напраўду — супрацоўнікі спецслужбаў) цалкам ліквідавалі для Паліны тую магчымую вагу для перадач, якая дазволеная паводле закона. 30 кілаграмаў рэчаў і прадуктаў, якія ёй можна было перадаць, былі «забітыя» леташняй морквай. Гэта новы хітрык, каб палітзняволенай нічога нельга было перадаць.

Хачу падкрэсліць, што ад Паліны больш за паўгода няма лістоў. Весткі ад яе мы даведаемся толькі ад тых паведамленняў, якія перадаюць іншыя зняволеныя і адвакат падчас следчых дзеянняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках