1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зняў кіраўніка МЗС і прызначыў новага кіраўніка адміністрацыі

55
Лукашэнка зняў кіраўніка МЗС і прызначыў новага кіраўніка адміністрацыі
ДЗМІТРЫЙ КРУТЫ

Стала вядома, хто заняў пасады.

Дыктатар Лукашэнка правёў сёння шэраг кадравых прызначэнняў, паведамляе яго прэс-служба.

Дзмітрый Круты, да нядаўняга часу - пасол Беларусі ў Расеі, стаў новым кіраўніком адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Першым намеснікам Крутога стане Наталля Пяткевіч, якая працавала прэс-сакратаркай Лукашэнкі ў пачатку 2000-х, пасля займала пасаду намесніцы кіраўніка адміністрацыі.

Сяргей Алейнік - больш не міністр замежных спраў. На яго пасаду Лукашэнка прызначыў Максіма Рыжанкова, які быў першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Алейнік узначальваў МЗС са снежня 2022 года пасля смерці свайго папярэдніка Уладзіміра Макея.

Таксама новы кіраўнік у міністэрства сельскай гаспадаркі. Сяргей Барташ, які быў міністрам са жніўня 2023 года, пайшоў з пасады. Яго месца зойме Аляксандр Ліневіч, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме.

Акрамя гэтага, Лукашэнка прызначыў новага амбасадара Беларусі ў Расеі. Замест Дзмітрыя Крутога ім стаў Аляксандр Рагожнік.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках