1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал: Расейцы свядома падставілі пад удар адпачывальнікаў на пляжы ў Севастопалі

4
Украінскі генерал: Расейцы свядома падставілі пад удар адпачывальнікаў на пляжы ў Севастопалі

Траекторыю ракеты змянілі.

Расейскія акупанты свядома пайшлі на змену траекторыі ракеты, якая ўзарвалася над пляжам у Севастопалі, разумеючы, што ставяць пад пагрозу мірных грамадзян. Аб гэтым сёння, 27 чэрвеня, у эфіры тэлеканала FREEДОМ заявіў генерал арміі Украіны, кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны (2005-2010 гг.) Мікалай Маламуж.

Ён падкрэсліў, што на акупаваных тэрыторыях расейскія вайскоўцы прыкрываюцца цывільным насельніцтвам як жывым шчытом.

«Гэтак жа цяпер - вайсковыя аб'екты каля пляжаў. Асабліва важна, што яны дэманструюць гэтых людзей, заклікаюць іх туды нібыта для адпачынку. Мяркуюць, што нашая выведка будзе выяўляць, што там вялікая колькасць людзей, і мы не будзем наносіць удары па вайсковых аб'ектах. Гэта значыць, гэта цынічная аперацыя тэрарыста, які прыкрываецца нават сваімі грамадзянамі», — сказаў Маламуж.

Ён адзначыў, што расейскія ўлады не ўваэаюць жыццё грамадзянаў РФ нейкай вялікай каштоўнасцю.

«Яны іх знішчаюць, накіроўваюць на фронт, як «жывое мяса». Яны сапраўды гэтак жа іх падстаўляюць у Крыме. І яшчэ адзін момант - спрабуюць правесці інфармацыйную аперацыю і нават на афіцыйным узроўні абвінаваціць Украіну ў тэрарызме. Памятаем, Небензя (сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Васіль Небензя, — рэд.) на днях ужо расказваў казкі аб тым, што нібыта мы падрыхтавалі тэрарыстычны ўдар па пляжы», — сказаў генерал.

У той жа час ён падкрэсліў, што раней Мінабароны Расеі заявіла, што расейскія вайскоўцы пераарыентавалі ракету, якая ляцела на вайсковы аб'ект.

«Яны яе нібыта нейтралізавалі, знішчылі, яна ўзарвалася. Гэта значыць, яны ж самі змянілі траекторыю ракеты, якая ляцела на вайсковы аб'ект Расеі, яна, адпаведна, выбухнула і, вядома, знішчыла расейскіх грамадзян. Гэта мэтавая аперацыя. Яны разумелі, што ставяць пад пагрозу канкрэтных грамадзян-адпачывальнікаў. Таму гэта іх тэрарыстычная аперацыя. Яны яе самі зафіксавалі, цяпер ужо гэта як факт дакументальна пацверджаны нават - злачынства супраць сваіх грамадзян», - сказаў Маламуж.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках