30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белыя халаты»: Міністэрства аховы здароўя прагаварылася

3
«Белыя халаты»: Міністэрства аховы здароўя прагаварылася

У Беларусі — усплёск захворвання на коклюш.

Гомельскае выданне "Флагшток" напісала аб перапоўненых дзіцячых бальніцах у Мазыры і Калінкавічах. У гарадах пачалася ўспышка пнеўманіі.

Як стала вядома сайту Charter97.org, расце захворванне не толькі ў гэтых гарадах. Пасля рэзанансу ў незалежных СМІ Міністэрства аховы здароўя заявіла, што «нічога страшнага не адбываецца».

"Белыя халаты" звярнулі ўвагу на тое, што галоўная санітарная лекарка краіны Святлана Нячай заявіла, што 50% выпадкаў пнеўманій, якія зараз рэгіструюцца ў Беларусі, выклікаюцца мікраарганізмамі роду мікаплазма. Гэты ўзбуджальнік, з яе слоў, у Беларусі ў асноўным рэгіструецца ў дзяцей, старэйшых за 5 гадоў і падлеткаў:

- Напраўду гэтая інфармацыя - нагода моцна ўстрывожыцца, бо мікаплазменная пнеўманія ў дзяцей і падлеткаў - гэта вельмі імаверная другасная інфекцыя на фоне коклюшу. Міністэрства аховы здароўя пацвярджала вясной, што ў краіне назіраецца рост коклюшу, агаворваючыся пры гэтым, што прычына збольшага ў тым, што частка беларусаў стала грэбаваць вакцынацыяй ад гэтай небяспечнай хваробы. Апроч гэтага наракалі на рост захворвання ва ўсім свеце і пры гэтым, чамусьці, не прыводзячы дакладныя звесткія па Беларусі.

Гэтую інфармацыю агучым мы. На ўнутраных нарадах Міністэрства аховы здароўя былі агучаны наступныя лічбы: за 4 месяцы 2024 года ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 1531 выпадак коклюшу, у той час як за ўвесь 2023 год - усяго 881 выпадак.

Што ж адбываецца ў астатнім свеце? У краінах ЕЗ/ЕЭЗ - уздым захворвання на коклюш пачынаўся з верасня 2023 года. Агенцтва па забеспячэнні здароўя Вялікай Брытаніі (UKHSA) паведаміла аб амаль 2800 выпадках у Англіі за першыя тры месяцы 2024 года. А гэта значыць, што можна адказна заявіць, хоць па нейкіх паказчыках мы не горшыя за Еўропу.

Павышэнне ўзроўню захворвання коклюшам можна звязаць з шэрагам фактараў, у тым ліку чаканыя эпідэмічныя пікі, людзей, якія не вакцынаваныя або не маюць актуальных прышчэпак і зніжэнне калектыўнага імунітэту ў агульнай папуляцыі падчас пандэміі COVID-19.

Згодна з нацыянальным календаром прышчэпак Беларусі, вакцынацыя дзяцей праводзіцца ва ўзросце 2, 3, 4 месяцаў, а потым — ва ўзросце 18 месяцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках