5 лiстапада 2024, aўторак, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі Цэнтр касмічнай сувязі РФ падчас удару па Крыме

1
УСУ знішчылі Цэнтр касмічнай сувязі РФ падчас удару па Крыме

Інфармацыю пацвердзіла Мінабароны Украіны.

Сілы абароны Украіны на гэтым тыдні падбілі расейскі Цэнтр касмічнага сачэння і сувязі ў часова акупаваным Крыме.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Украіны.

У абароннай установе адзначылі, што для войска РФ Цэнтр з'яўляецца важным ваенным складнікам у сістэме спадарожнікавай сувязі і навігацыі.

Акрамя таго, на гэтым тыдні ўкраінскія абаронцы падбілі зенітна-ракетны комплекс «Аса», штурмавы самалёт Су-25 і дзве рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град». Апошнія, як адзначылі ў Мінабароны, уважаюцца за вельмі магутную здабычу, бо іх надзвычай складана злавіць.

У ноч на 24 чэрвеня прагучала серыя гучных выбухаў у акупаваным Крыме. Пра гэта ў сацсетках напісалі жыхары Еўпаторыі і населеных пунктаў Малочнае і Віціна, а таксама крымскія тэлеграм-каналы.

Пасля СМІ апублікавалі спадарожнікавыя здымкі на тэрыторыі ваеннага аб'екта РФ у вёсцы Віціна пад Еўпаторыяй у акупаваным Крыме.

Паводле звестак OpenStreetMap, там знаходзіцца 40-ы асобны камандна-вымяральны комплекс (Цэнтр далёкай касмічнай сувязі), які ўваходзіць у склад Паветрана-касмічных сілаў РФ. Гэта, як згадвалася вышэй, важная вайсковая частка ў сістэме расейскай касмічнай сувязі і спадарожнікавай навігацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках