Расейскіх дэсантнікаў «перамалолі» на Агрэгатным заводзе ў Ваўчанску
34- 29.06.2024, 17:17
- 42,464
Магутны ўдар 116-й брыгады УСУ паказалі на відэа.
28 чэрвеня расейскія дэсантнікі, якія заселі на Агрэгатным заводзе ў Ваўчанску Харкаўскай вобласці, апынуліся пад «пятой» снарадаў і мінаў 116-й АМБр, паведамляе dialog.ua.
«Гэта вам за “Азоўсталь”», – гаворыцца ў подпісе да відэа.
У Khorne Group Battle for Kharkov адзначылі, што на заводзе «перамолвалі» 83-ю паветрана-дэсантную брыгаду арміі РФ. На запісе абстрэлу пад музыку нямецкага кампазітара Рыхарда Вагнера можна ўбачыць і пачуць прылёты па будынках прадпрыемства. Будынкі ўздрыгваюць ад выбухаў, усё вакол ахутана слупамі дыму.