У Севастопалі і Балаклаве прагрымелі магутныя выбухі
- 29.06.2024, 10:30
- 5,528
Крымскі мост перакрыты.
З раніцы, 29 чэрвеня, у Крыме грымяць выбухі. Так, у Севастопалі працуе СПА.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал «Крымскі вецер» і Telegram-канал гаўляйтара Севастопаля Міхаіла Разважаева.
Так, у Севастопалі акупанты абвясцілі паветраную трывогу.
«У Севастопалі страляе расПВА», – піша «Крымскі вецер».
Як адзначаюць у маніторынгавым Telegram-канале, зроблена, як мінімум, два пускі ракетаў СПА ў Севастопалі.
Акрамя таго, акупанты закрылі рух па Крымскім мосце.
Выбухі грымелі не толькі ў Севастопалі
Гаўляйтар Севастопаля Міхаіл Разважаеў ужо даў справаздачу, што нібы адбіццё ракетнай атакі прадаўжаецца.
«Паводле папярэдняй інфармацыі 2 паветраныя цэлі знішчаныя ў небе над акваторыяй і ў раёне Балаклавы. Але аскепкі збітых цэляў упалі ў прыбярэжнай зоне і Балаклаўскім раёне», – напісаў ён.
Нібыта, паводле ягоных звестак, адбылося загаранне травы ў раёне Ялцінскага кальца.