Лукашысты пакрыўдзіліся на Румынію
9- 29.06.2024, 10:44
- 5,936
«Палатачнікаў» не дапусцілі да ўдзелу ў сесіі ПА АБСЕ.
Дэлегацыя «нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ прыняла заяву ў сувязі з нядопускам да ўдзелу ў 31-й штогадовай сесіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «палаты прадстаўнікоў».
Беларускія «палатачнікі» абурыліся, што румынскія ўлады «наўмысна сарвалі» ўдзел дэлегацыі лукашыстаў у 31-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Бухарэсце адмовай ва ўездзе на тэрыторыю Румыніі.
Нагадаем, раней прэс-сакратар румынскага МЗС Раду Філіп заявіў, што дэлегацыі Беларусі і Расеі не змогуць узяць удзел у сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ).
Паводле ягоных словаў, пастанова заснаваная на «вядомай і паслядоўнай пазіцыі Румыніі ў дачыненні да РФ у кантэксце агрэсіўнай вайны супраць Украіны, якая прадаўжаецца».