Гіоргі Мамардашвілі: Думаю, што Кварацхелія лепшы за ўсю каманду Гішпаніі
4- 29.06.2024, 11:48
- 3,238
Галкіпер каманды Грузіі падзяліўся чаканнямі ад матчу 1/8 фіналу Еўра-2024 з Гішпаніяй.
Галкіпер каманды Грузіі Гіоргі Мамардашвілі падзяліўся з Tribuna.com чаканнямі ад матчу 1/8 фіналу Еўра-2024 з Гішпаніяй.
– Галоўная зброя Грузіі
– Мы павінны добра гуляць у абароне і імкнуцца быць хуткімі ў контратацы. Мы маем якасных і хуткіх гульцоў наперадзе.
– Параза ад Гішпаніі з лікам 7:1 летась…
– Думаю, нам не пашанцавала.
– Самая вялікая небяспека ў складзе Гішпаніі
– Амаль усе. Ямаль мае шмат якасцяў: ён забівае галы, аддае галявыя перадачы. У іх таксама ёсць, на маю думку, найлепшы брамнік сезону ў Ла Лізе (гаворка пра Уная Сімона, – заўв. Tribuna.com). Нам давядзецца змагацца і заставацца засяроджанымі, як мы гэта рабілі да гэтага часу.
– Кварацхелія
– Я думаю, што ён лепшы за ўсю зборную Гішпаніі.
– Перамога над Гішпаніяй.
– Я не скажу, што мы пераможам. Усё, што мы павінны зрабіць, гэта змагацца да канца і паглядзець, да чаго гэта прывядзе, – сказаў Мамардашвілі.
Матч пройдзе ў нядзелю, 30 чэрвеня. Пачатак а 22-й.