5 лiстапада 2024, aўторак, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін запатрабаваў аднавіць вытворчасць ракетаў для ядзернай вайны з Еўропай

12
Пуцін запатрабаваў аднавіць вытворчасць ракетаў для ядзернай вайны з Еўропай

Яны былі ліквідаваныя ў канцы 1980-х у межах дамовы з ЗША.

Расеі трэба аднавіць вытворчасць ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці наземнага базавання, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з сталымі чальцамі Рады бяспекі.

Ракеты з далёкасцю ад 500 км да 5,5 тысячы км, якія ў часы СССР былі начыненыя ядзернымі боегалоўкамі і нацэленыя на еўрапейскіх чальцоў NATO, былі знішчаныя ў канцы 1980-х у рамках дамовы, якую ў апошнія савецкія гады падпісалі Міхась Гарбачоў і Рональд Рэйган. У 2019 годзе ЗША выйшлі з дамовы пра забарону такіх ракетаў (ДРСМД), абвінаваціўшы Расею ў яе парушэнні.

«Злучаныя Штаты пад надуманай падставай выйшлі з гэтай дамовы і абвясцілі, што яны будуць такія ракетныя сістэмы вырабляць», – заявіў у пятніцу Пуцін. Паводле ягоных словаў, амерыканскія ракеты сярэдняй і малой далёкасці перакідваліся ў Еўропу «на вучэнні», а нядаўна «было абвешчана, што яны знаходзяцца на Філіпінах».

«Нам трэба на гэта рэагаваць і прыняць пастанову, што мы павінны будзем рабіць у гэтым кірунку далей. Мяркуючы з усяго, нам трэба пачаць вытворчасць гэтых ударных сістэмаў і потым, зыходзячы з рэальнай сітуацыі, прымаць пастанову, дзе, калі гэта спатрэбіцца для гарантыі нашай бяспекі, іх размяшчаць», – сказаў Пуцін.

Паводле амерыканскіх звестак, Расея ўжо мае на ўзбраенні ракеты, якія трапляюць у катэгорыю сярэдняй і малой далёкасці. Гэта ракета 9М729 комплексу «Іскандэр», якая можа быць забяспечаная ў тым ліку ядзернай боегалоўкай. Пры тым, што заяўленая далёкасць комплексу 500 км, ЗША мяркуюць, што 9М729 здольная лётаць значна далей, а пры размяшчэнні ў Калінінградскай вобласці радыус яе паразы ахоплівае заходнееўрапейскія сталіцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках