Трамп назваў умову «прымірэння» ЗША з Кітаем, Расеяй і КНДР
40- 29.06.2024, 12:52
- 17,788
Палітык выступіў на перадвыбарчым мітынгу ў Вірджыніі.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп заявіў, што КНДР, Кітай і Расея могуць перастаць быць ворагамі Злучаных Штатаў у выпадку, калі краіну ўзначаліць «разумны прэзідэнт». Адпаведную заяву Дональд Трамп зрабіў падчас перадвыбарчага мітынгу ў Вірджыніі.
Паводле словаў Трампа на цяперашні стан КНДР, КНР і Расея нібыта не паважаюць дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
«У нас ёсць вонкавыя ворагі – Кітай, Расея, Паўночная Карэя. Але яны насамрэч не ворагі, калі б у нас быў разумны прэзідэнт. Яны не будуць ворагамі, калі ў нас будзе разумны прэзідэнт, яны будуць рабіць цудоўныя рэчы», – сказаў Трамп.
Ён таксама паўторна заявіў, што плануе ўрэгуляваць канфлікт паміж Украінай і Расеяй пасля сваёй перамогі на выбарах і зробіць гэта яшчэ да ўступлення ў Белы дом, хоць не ўдакладніў, як менавіта гэта зробіць.