5 лiстапада 2024, aўторак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Вяртанне Пяткевіч можа быць адным з вынікаў візіту Лаўрова

7
Эксперт: Вяртанне Пяткевіч можа быць адным з вынікаў візіту Лаўрова

Лукашэнка вельмі нязручны «партнёр» для Крамля.

Напярэдадні Лукашэнка чарговы раз правёў шэраг кадравых прызначэнняў. Аднак на гэты раз перастаноўка чыноўнікаў выклікала значна больш пытанняў, чым у папярэднія.

Некаторыя асаблівасці апошніх зменаў у дзяржапараце «Філін» абмеркаваў з палітолагам Анатолем Котавым.

– Я мяркую, што наклаліся планавыя штатныя змены на пазапланавыя, – кажа Анатоль Котаў. – Да гэтага праводзілася нібыта паступовая кадравая замена ідэалагічнай вертыкалі, прызначылі новых міністра інфармацыі, міністра працы і г.д.

Апошнія прызначэнні падобныя на аўральныя.

Папярэднічалі ім два моманты. У знешняй палітыцы, я схільны меркаваць, апошняй кропляй стала польска-кітайская гісторыя, у выніку чаго з'явілася рэакцыя Кітая на сітуацыю на беларуска-польскай мяжы.

Але і да гэтага, трэба адзначыць, ніякіх сур'ёзных поспехаў не было. Усе гэтыя замяшчэнні Еўропы Афрыкай не прынеслі чаканых дывідэндаў.

Насамрэч гэта магло б стаць перспектыўным кірункам, але каб з Афрыкі нешта адчувальнае ў фінансавым плане атрымаць, туды трэба вельмі шмат укласці.

Не з беларускім падыходам, які азначае прывезці два трактары, якія часам не працуюць, а ўзамен хацець хутка і шмат зарабіць.

Паглядзіце, колькі ўкладаюць у Афрыку тыя ж Кітай і Расея, колькі яны ім прапануюць усялякіх «плюшак», каб супрацоўніцтва было эфектыўным. Беларусь там не канкурэнтка.

Другі момант – унутраная ідэалогія. Не выключаю, што вяртанне ў абойму Наталлі Пяткевіч можа быць адным з вынікаў візіту Лаўрова.

Расея прадаўжае ціснуць на Менск, патрабуючы выканання старых дамоўленасцяў у трансферы ўлады, які ідзе зусім не тымі тэмпамі, на які яна прызначаная.

– Вы хочаце сказаць, што Пуцін усё ж такі хоча пазбавіцца ад Лукашэнкі?

– Лукашэнка – нязручны партнёр. Ён толькі з выгляду гатовы ўсё рабіць, а фактычна ўвесь час гандлюецца, канючыць, рэгулярна падстаўляе Пуціна.

– У Крамля ёсць кандыдатуры яму на змену?

– А тут не патрэбен хтосьці адзін канкрэтны, ён наўрад ці зможа ўтрымаць сітуацыю ўнутры краіны. Патрэбныя інстытуты, надзеленыя паўнамоцтвамі, якія змогуць замяніць калектыўна.

Адсюль і задумваліся ўсе гэтыя калектыўны саўбез, ВНС. Кіраваць такім «кішэнным» органам прасцей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках