5 лiстапада 2024, aўторак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці таксісты зладзілі «разборкі» пасля падразання на дарозе

3
У Берасці таксісты зладзілі «разборкі» пасля падразання на дарозе

Стала вядома, чым усё скончылася для абодвух.

Суд у Берасці вынес прысуд 24-гадоваму таксісту, якога абвінавачвалі ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання свайму калегу, паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Падчас следства вызначана, што абвінавачаны 7 сакавіка падчас выканання замовы падрэзаў кіроўцу іншага таксі. Прыпаркаваўшыся, мужчына падышоў да машыны крыўдзіцеля, выказаў яму свае заўвагі і з'ехаў. Другі таксіст на гэтым не супакоіўся: ён дагнаў калегу і пачаў прыціскаць ягонае аўто да збочыны. Спыніўшыся, мужчыны пачалі размову, якая скончылася бойкай. У выніку абвінавачаны нанёс калегу цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым на падставе ч. 1 арт. 147 КК (Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) і асудзіў яго на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). У лік кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелага суд спагнаў з абвінавачанага 5 тысячаў рублёў.

Прысуд не пачаў дзеяння і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках