5 лiстапада 2024, aўторак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь накіравала новыя войскі на мяжу з Украінай

8
Беларусь накіравала новыя войскі на мяжу з Украінай

Размова ідзе пра дадатковыя сілы і сродкі СПА.

У Беларусі дадаткова выведзеныя сілы і сродкі СПА «ў прызначаныя раёны для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў, а таксама крытычна важных аб'ектаў». Пра гэта заявіў кіраўнік зенітных ракетных войскаў – кіраўнік управы зенітных ракетных войскаў камандавання ВПС і войскаў СПА УС Андрэй Севярынчык. Паводле ягоных словаў, гэта звязана з «рэзкім павелічэннем» колькасці беспілотнікаў у памежжы.

«Апошнім часам мы фіксуем рэзкае павелічэнне колькасці палётаў беспілотных лётных апаратаў, якія вядуць выведку ў памежных раёнах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Становішча ў паветранай прасторы напружанае. Адзначаецца сталае парушэнне Дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы нашай дзяржавы», – прыводзіць ягоныя словах прэс-служба Мінабароны.

Ён заявіў пра «канцэнтрацыю сілаў СПА ў Жытомірскай вобласці».

«Для забеспячэння выяўлення лётных апаратаў у паветранай прасторы нашай краіны дадаткова нарошчаныя сілы і сродкі выведкі. (…) Ажыццяўляецца вядзенне радыёлакацыйнай выведкі сіламі радыётэхнічных войскаў у цесным узаемадзеянні з падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы (…). Таксама нарошчаная сістэма пастоў візуальнага назірання з адной мэтай – забеспячэнне інфармацыяй агнявых падраздзяленняў зенітных ракетных войскаў і войскаў СПА аператыўных камандаванняў, якія стаяць на баявой варце. З гэтай мэтай дадаткова выведзеныя сілы і сродкі СПА ў прызначаныя раёны для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў, а таксама крытычна важных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь», – заявіў Севярынчык.

Нагадаем, напярэдадні ў Дзяржаўны памежным камітэце заяўлялі пра знаходжанне ў паласе адказнасці Жытомірскага памежнага атрада «Расейскага добраахвотніцкага корпуса», выведныя палёты ўкраінскіх беспілотнікаў уздоўж мяжы з Беларуссю і знойдзены на гэтым жа кірунку тайнік «з кампанентамі для вырабу самаробных выбуховых прыладаў». Сёння ў ССА УС Беларусі заявілі пра «нарастанне напружанасці» і «праходы для ДРГ» на ўкраінска-беларускай мяжы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках