1 лiпеня 2024, панядзелак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп выказаўся аб дэбатах з Байдэнам

22
Трамп выказаўся аб дэбатах з Байдэнам

І заявіў, што «узрост – не праблема».

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп пракаментаваў дэбаты са сваім апанентам-дэмакратам Джо Байдэнам. Ён заявіў – праблемай стаў не ўзрост прэзідэнта ЗША, а яго кампетэнцыя. Аб гэтым ён сказаў падчас выступу на перадвыбарным мітынгу ў Віргініі, цытуе CBS news.

Трамп заявіў, што перамог у дэбатах, назваўшы Байдэна «карумпаваным», «некампетэнтным» і тым, хто «насамрэч хоча знішчыць краіну».

Са слоў Трампа, перад дэбатамі Байдэн быццам бы тыдзень адпачываў у сваёй загараднай рэзідэнцыі ў Кэмп-Дэвідзе, аднак гэта яму нібыта не дапамагло атрымаць перавагу на саміх дэбатах.

«Ён атрымаў правілы дэбатаў, якія хацеў. Ён атрымаў дату, якую хацеў. Ён атрымаў сетку, якую хацеў. Ніякі адпачынак ці фальсіфікацыі не дапамаглі яму абараніць свой жудасны выступ», – заявіў Трамп і дадаў, што праблемай Байдэна з'яўляецца не яго ўзрост, а кампетэнцыя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках