5 лiстапада 2024, aўторак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Расейскія самалёты стаяць каля мяжы з Украінай, але ЗША забараняюць па іх біць

19
Forbes: Расейскія самалёты стаяць каля мяжы з Украінай, але ЗША забараняюць па іх біць

Яны знаходзяцца ў дасяжнасці ракет ATACMS.

Расейскія самалёты, якія штодня тэрарызуюць Украіну, базуюцца на аэрадромах менш за 200 км ад лініі мяжы, аднак УСУ не могуць іх знішчыць на зямлі праз забарону ЗША. Аб гэтым піша Forbes.

Выданне прыводзіць прыклад варонежскай авіябазы «Балтымор», размешчанай як раз у радыусе дасяжнасці ракет ATACMS. З гэтага аэрадрому штодня ўзлятаюць знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-34, якія закідваюць лінію фронту і прыфрантавыя населеныя пункты Украіны магутнымі авіябомбамі.

Дзясяткі Су-34 рэгулярна паркуюцца пад адкрытым небам на асфальце нядаўна адрамантаванай базы.

«Украіна патэнцыйна можа вывесці са строю ўвесь аператыўны флот [самалётаў], які там дыслакуецца, калі ёй будзе дазволена нанесці такі ўдар», – адзначае ўкраінская аналітычная група Frontelligence Insight.

Цяпер адміністрацыя Джо Байдэна забараняе Украіне біць па гэтай базе амерыканскімі ракетамі, прапаноўваючы збіваць самалёты ў паветры. Аднак расейцы для таго і выкарыстоўваюць планарныя бомбы, якія запускаюцца здалёку, каб не патрапіць у радыус дзеяння ўкраінскай СПА. Акрамя таго, Украіне востра не стае дальнабойных сістэм СПА, каб рызыкаваць імі, падцягваючы ўшчыльную да мяжы.

«Спроба зладзіць засаду на гэтыя рэактыўныя самалёты з дапамогай батарэі Patriot у асяроддзі, насычаным беспілотнікамі... уяўляе значныя рызыкі», – адзначаюць у Frontelligence Insight.

Forbes адзначае, што адна такая спроба скончылася для ўкраінцаў трагічна – комплекс Patriot быў заўважаны расейскім беспілотнікам, і агрэсар нанёс ракетны ўдар па яго пазіцыі, знішчыўшы дзве пускавыя ўстаноўкі (звычайна іх ад 2 да 8 у адным ЗРК).

Таксама ўкраінцы не стануць рызыкаваць самалётамі F-16, калі тыя паступяць: праз фактар расейскай СПА падлятаць імі да мяжы, каб злавіць расейскія «сушкі», таксама будзе занадта небяспечна. І відавочна абарона авіябазы сістэмамі СПА дастаткова надзейная, каб Украіна не магла нанесці ўдалы ўдар беспілотнікамі.

«Украіна, імаверна, не паставіць пад пагрозу будучыя пастаўкі ракет, выкарыстоўваючы іх супраць цэляў, якія ЗША загадзя не ўхваляюць. Таму ўкраінцы чакаюць дазволу, які яны спадзяюцца атрымаць у найбліжэйшы час», – рэзюмуе Forbes.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках