5 лiстапада 2024, aўторак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў, хто дапамог вызваліць украінцаў з палону ў Беларусі

4
Зяленскі расказаў, хто дапамог вызваліць украінцаў з палону ў Беларусі
МІКАЛА ШВЕЦ

Прымалі ўдзел дзве краіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што акрамя ўкраінскіх чыноўнікаў у падрыхтоўцы абмену палонных бралі ўдзел Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Ватыкан.

«Я дзякую ўсёй нашай камандзе, якая займаецца абменам: Ярмак, Буданаў, Малюк, Любінец, Кліменка. Дзякую Абʼяднаным Арабскім Эміратам і Ватыкану за пасярэдніцтва ў падрыхтоўцы для вызвалення (украінцаў – заўв. рэд.), якое адбылося на гэтым тыдні», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Нагадаем, Украіне ўдалося вярнуць з Беларусі Мікалая Швеца, Наталлю Захаранку, Паўла Купрыенку, Людмілу Ганчарэнку і Кацярыну Бруханаву.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках