Расейцы па-варварску ўдарылі па ўкраінскім Вальнянску
11- 29.06.2024, 19:44
- 6,608
Як мінімум шэсць загінулых мірных жыхароў.
Расейскія акупанты атакавалі ўкраінскі горад Вольнянск Запарожскага раёну, у выніку ўдару, папярэдне, забітыя шэсць мірных людзей. Пра гэта ў сваім Telegram-канале заявіў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
«Расейцы атакавалі горад Вольнянск Запарожскага раёну. Папярэдне, забілі шасцярых мірных людзей, паранілі восем жыхароў», – паведаміў ён.
У выніку ўдару таксама пашкоджаны аб'ект крытычнай інфраструктуры, крама і жылыя дамы.
«Аператыўна дапамагаем пацярпелым людзям. Ворагу не даруем!» – дадаў Фёдараў.