Румынія звярнулася да лукашыстаў
5- 29.06.2024, 20:41
- 10,222
У Бухарэсце праходзіць сесія ПА АБСЭ, на якую не пусцілі прадстаўнікоў рэжыму.
З заклікам перастаць дапамагаць Расеі ў яе агрэсіі супраць Украіны звярнуўся да Беларусі 29 чэрвеня ў Бухарэсце кіраўнік румынскай дэлегацыі на 31-й сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (ПА АБСЕ) Дан Барна, піша «Позiрка».
Румынія з'яўляецца краінай, якая прымае цяперашнюю сесію ПА АБСЕ, якая працягнецца да 3 ліпеня.
Варта адзначыць, што заклік быў завочным – раней Бухарэст не дазволіў прыбыць у краіну для ўдзелу ў сесіі ПА АБСЕ ні беларускай, ні расейскай дэлегацыі.