На трох вуліцах Менска знікла святло
4- 29.06.2024, 20:55
- 5,720
Мясцовыя ўлады расказалі, калі яго вернуць.
Аварыйнае адключэнне электраэнэргіі адбылося адразу на трох вуліцах у Менску: Байкальскай, Герасіменкі і Ангарскай.
«Цяпер РЭС-1 ліквідуе аварыйную сітуацыю», – паведамляецца ў тэлеграм-канале «Менск | Завадскі раён».
Мяркуецца, што на ўхіленне аварыі і на падлучэнне ўсіх карыстальнікаў, запатрабуецца не меней двух гадзін.