21 чэрвеня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторым беларусам хочуць спрасціць абмен пасведчанняў кіроўцы на польскія

6
Некаторым беларусам хочуць спрасціць абмен пасведчанняў кіроўцы на польскія

Падрабязнасці.

У Польшчы падрыхтавалі законапраект, які спросціць беларусам абмен іх пасведчанняў кіроўцы. Ім не давядзецца пацвярджаць сапраўднасць беларускага пасведчання. Пра гэта гаворыцца ў праекце загаду, апублікаванага на сайце Міністэрства інфраструктуры Польшчы, піша MOST.

У агульным выпадку для замены пасведчання кіроўцы трэба спачатку звярнуцца ў консульства Беларусі па месцы жыхарства па даведку аб тым, што беларускае пасведчанне сапраўднае. Потым з гэтай даведкай і пакетам іншых дакументаў трэба звярнуцца ва ўжонд (мясцовую адміністрацыю). Калі даведку з консульства не падаць, польскі дзяржорган сам накіруе запыт у консульства.

Цяпер ад абавязку пацвярджаць беларускія пасведчанні вызваленыя толькі тыя, хто не можа і не мае права звяртацца ў консульства. Гэта людзі, якія маюць:

статус бежанца;

прытулак;

дадатковую абарону;

дазвол на жыхарства з гуманітарных меркаванняў або дазвол на талерантнае знаходжанне.

Цяпер жа гэты спіс хочуць дапоўніць візай, атрыманай у адпаведнасці з пунктам 1а артыкула 66 закона «Аб іншаземцах». У гэтым пункце размова ідзе аб візах, выдадзеных пастановай не консула, а міністра замежных спраў. Звычайна такія візы выдаюцца з асобых, перш за ўсё гуманітарных прычын.

- Чакаецца, што ўваходжанне ў дзеянне прапанаванага рэгламенту ўзмоцніць абарону грамадзян Беларусі. Улічваючы, што прапанаваныя палажэнні спрыяльныя для адрасатаў, будзе апраўдана, каб яны таксама ўжываліся да спраў, распачатых і не скончаных да даты набыцця моцы распараджэння, - гаворыцца ў абгрунтаванні дакумента.

Нагадаем, нягледзячы на тое, што некаторым беларусам і зараз не трэба пацвярджаць сапраўднасць беларускага пасведчання кіроўцы, няведанне законаў некаторымі польскімі чыноўнікамі прывяло да таго, што ўжонды запытвалі непатрэбнае пацвярджэнне пасведчанняў у консульстве. Гэта прыводзіла да таго, што звесткі беларусаў пад міжнароднай абаронай і з іншымі статусамі перадаваліся беларускаму боку. Таму, калі для абмену пасведчання вам не патрэбная даведка з беларускага консульства, нагадайце пра гэта супрацоўнікам ужонду. Дакументы, на якія вы можаце абапірацца, і іх апісанне пералічаныя ў гэтым лісце Міністэрства інфраструктуры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках