27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль уцякаюць беларускія працоўныя

Адкуль уцякаюць беларускія працоўныя
Фота: bymedia

Названы галіны.

За студзень-травень 2024 года ў эканоміцы на працу было прынята 221 тысяч чалавек, а звольнена - 254 тысяч. Гэта значыць, за пяць месяцаў з шэрагаў працоўных выбыла 33 тысячы чалавек. Годам раней страты былі больш маштабнымі - 40,8 тысяч звальненняў, не замененыя наймам.

Сайт "Беларусы і рынак" знайшоў галіны-аўтсайдэры, якім не ўдалося нават запаволіць сыход работнікаў - усе яны сканцэнтраваны ў апрацоўчай прамысловасці. Агулам апрацоўка, якая працуе на максімуме як у мінулым, так і ў гэтым годзе, паказвае вялікую ратацыю кадраў: за студзень - травень 2024 года тут зафіксавана рэкордная за пяць гадоў колькасць як нанятых (44,2 тыс.), так і звольненых ( 47,7 тысяч).

На жаль, Белстат ужо даўно не публікуе дынаміку вытворчасці ў асобных галінах апрацоўкі, і мы не ведаем, што менавіта зараз адбываецца з выпускам па тых кірунках, дзе выцек кадраў узмацняецца. Можам толькі сказаць, што рэальны заробак ва ўсіх ніжэйпералічаных галінах па-ранейшаму расце.

Хімічная прамысловасць (сюды не ўваходзіць нафтаперапрацоўка). За студзень - травень са сферы звольнілася амаль 2 тысячы чалавек, тады як на працу паступіла толькі 1,4 тысяча новых работнікаў, гэта значыць 30% звольненых не былі замененыя новымі. Летась хімічная галіна таксама страчвала кадры, але ў меншых маштабах: за 5 месяцаў было звольнена 1,7 тысяч работнікаў, з якіх 20 адсоткаў не замясцілі навабранцамі.

Вытворчасці адзення і тканін. Было звольнена 4,95 тысяч работнікаў, прынята на працу толькі 3,7 тысячы, гэта значыць 25% звольненых сышло без замены. Летась незаменныя страты былі меншымі – 20% ад звольненых.

"Вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі". Так статыстыка называе галіну, дзе вырабляюцца ўсе машыны, акрамя транспарту і электронікі. Тут у студзені - траўні была звольненая рэкордная за апошнія пяць гадоў колькасць работнікаў - 6,3 тысяч чалавек. У той жа час у галіну прыйшло 5,2 тысячы новых работнікаў, гэта значыць 20 адсоткаў страт засталіся незамененымі.

Такім чынам гэтыя галіны ў 2024 годзе замянілі сабой у антырэйтынгу сферу інфармацыі і сувязі, якая ў 2023 годзе была аўтсайдэрам паводле ратацыі кадраў. Тады за першыя пяць месяцаў звальненні ўдвая перавышалі новы наём. Цяпер сітуацыя амаль прыйшла ў норму: за студзень - травень 2024 года было звольнена 5,7 тысяч супрацоўнікаў - і амаль столькі ж узята на працу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках