16 лiпеня 2024, aўторак, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Прагляд футбола ці Алімпійскіх гульняў дадатна ўплывае на задавальненне ад жыцця

4
Навукоўцы: Прагляд футбола ці Алімпійскіх гульняў дадатна ўплывае на задавальненне ад жыцця

Прычына палягае ў фармаванні супольнасці вакол спартовых інтарэсаў.

Прагляд футбольнага матча, Алімпійскіх гульняў або іншых спартовых спаборніцтваў можа мець станоўчы ўплыў на ваш псіхалагічны стан.

Да такіх высноў прыйшлі даследнікі Anglia Ruskin University, апісаўшы вынікі даследавання ў артыкуле The Conversation.

Даследнікі выкарыстоўвалі звесткі 7209 дарослых ва ўзросце 16-85 гадоў, якія пражываюць у Англіі. Так прыйшлі да высноў: людзі, якія наведвалі спартовыя падзеі цягам мінулага года, былі больш задаволеныя сваім жыццём. А таксама адчувалі сябе менш самотнымі, чым людзі, якія гэтага не рабілі.

Гэтыя высновы пераклікаюцца з папярэднімі даследаваннямі, дзе выявілі: людзі, якія наведваюць спартовыя падзеі, прынамсі, раз на год, маюць менш праяў дэпрэсіі, чым тыя, хто гэтага не робіць.

Але ці будзе гэтая карысць захоўвацца, калі глядзець спаборніцтвы ў інтэрнэце ці на тэлевізіі?

Захоўваецца, пацвярджаюць даследаванні. Людзі, якія заўзеюць за сваю спартыўную каманду дома, таксама маюць меншыя сімптомы дэпрэсіі.

Дадатны эфект ад прагляду спартовых спаборніцтваў, імаверна, злучаны з сацыяльнай ідэнтычнасцю чалавека. Мы схільныя да жадання фармаваць кам'юніці вакол агульных інтарэсаў, напрыклад, гульні вызначанай футбольнай каманды. Розныя суполкі з'яўляюцца часткай нашай ідэнтычнасці, менавіта праз іх мы знаходзім сацыяльную і эмацыйную падтрымку.

Гэта пацвярджае даследаванне: людзі, якія моцна атаясамліваюць сябе са спартовай камандай, часцей адчувалі эмацыйную падтрымку з боку іншых заўзятараў. Гэта павялічвае задаволенасць жыццём.

З іншага боку, калі наша каманда саступае, мы схільныя дыстанцыявацца ад яе. Гэта своеасаблівая абарона ад негатыўных сацыяльных і псіхалагічных наступстваў - «адсячэнне адлюстраванай няўдачы».

Аднак японскія даследнікі заўважылі, што карысць для дабрабыту чалавека будзе больш значнай, калі чалавек будзе заўзець за больш папулярны тып спорту (футбол), чым меней папулярны (гольф).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках