17 лiпеня 2024, Серада, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн назваў умову, пры якой будзе гатовы зняцца з выбараў

16
Байдэн назваў умову, пры якой будзе гатовы зняцца з выбараў

Яно звязана са здароўем.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што адзінае, што можа прымусіць яго не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах-2024 - вердыкт медыкаў наконт праблем з ягоным здароўем. Аб гэтым 17 ліпеня паведаміў канал CBS Evening News.

"Калі б у мяне з'явіліся нейкія праблемы са здароўем, калі б нехта — калі б лекары прыйшлі і сказалі, што ў вас ёсць гэта праблема, то ў вас ёсць гэта праблема", — сказаў Байдэн.

Таксама ён патлумачыў, чаму перадумаў быць пераходным кандыдатам і змяніў меркаванне, пра якое абвяшчаў падчас выбараў мінулага цыклу.

«Калі я ўпершыню балатаваўся, вы можаце гэта памятаць, я сказаў, што буду пераходным кандыдатам. І я думаў, што змагу адысці ад гэтай справы і перадаць яе камусьці іншаму. Але я не чакаў, што ўсё стане настолькі, настолькі, настолькі раз'яднаным», - сказаў Байдэн інтэрв'юеру Эду Гардону.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках