17 лiпеня 2024, Серада, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда: Патэнцыйная вайна NATO і РФ блізка

Дуда: Патэнцыйная вайна NATO і РФ блізка

«Гэты пражэрлівы расейскі монстр захоча атакаваць зноў і зноў».

Расея з'яўляецца самай вялікай і прамой пагрозай бяспецы цэлага NATO, а калі Украіна саступіць, патэнцыйная вайна паміж Расеяй і Захадам будзе «надзвычай блізкай». Пра гэта ў інтэрв'ю «WP» сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

«Патэнцыйная вайна паміж Расеяй і Захадам будзе надзвычай блізкай. Калі не папракнуць расейскі імперыялізм і не затупіць жорсткае лязо Пуціна, гэты пражэрлівы расейскі монстр захоча атакаваць зноў і зноў», - сказаў ён.

Ён дадаў, што «Украіна і свабодны свет павінны разам супрацьстаяць расейскай агрэсіі і павінны перамагчы» і адзначыў, што на саміце NATO Украіна атрымала дакладны сігнал, што ўступіць у Альянс.

«Так - яна атрымала выразны сігнал аб незваротнасці шляху Украіны ў NATO. Таксама Расеі быў пасланы сігнал, што пастанова аб уступленні ў NATO прымаем мы - толькі NATO і толькі тая краіна, якая імкнецца да гэтага сяброўства. І ніякія пагрозы ці шантаж не перамогуць гэтую волю. Ніхто звонку не мае права ўплываць на такую пастанову», - падкрэсліў прэзідэнт.

Ён таксама запэўніў, што зараз мэтай нумар адзін з'яўляецца бяспека Рэспублікі Польшча.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках