17 лiпеня 2024, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія закрывае мяжу для аўто на беларускіх нумарах

21
Эстонія закрывае мяжу для аўто на беларускіх нумарах

Следам за Літвой і Латвіяй.

Праз памежныя пункты Эстоніі транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі таксама не змогуць уязджаць у гэтую краіну, незалежна ад прычын знаходжання ўладальніка ці карыстальніка ў Эстоніі ці Еўразвязе, паведамляе МЗС Эстоніі.

Міністр замежных спраў Маргус Цахкна заявіў, што забарона на ўезд у ЕЗ транспартных сродкаў з беларускімі нумарамі з'яўляецца правамернай, паколькі беларускі рэжым непасрэдна дапамагае ажыццяўляць і падтрымлівае расейскую агрэсію ва Украіне.

"Супольнае прымяненне абмежаванняў больш эфектыўнае і дае магчымасць падвысіць кошт спрыяння агрэсіі для рэжыму Беларусі, а таксама прадухіліць абыход санкцый, накладзеных на Расею", — заявіў Цахкна, запэўніўшы, што нягледзячы на забарону, Эстонія працягне падтрымліваць тых грамадзян Беларусі, якія вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі.

Згодна з Законам аб дарожным руху Эстоніі, транспартны сродак з беларускімі нумарамі ў Эстоніі павінен быць перарэгістраваны ў тэрмін ад пяці дзён да 12 месяцаў, у залежнасці ад сітуацыі. Акрамя таго, транспартны сродак павінен быць задэклараваны на мытні не пазней, чым на працягу шасці месяцаў, і неабходна заплаціць падаткі на імпарт або падаць заяўку на вызваленне ад падаткаў.

Калі транспартны сродак не будзе перарэгістраваны ва ўстаноўлены тэрмін, ён будзе выведзены з эксплуатацыі, а ўладальнік аштрафаваны. Транспартны сродак можа вярнуцца на дарогу, калі ён будзе адпавядаць патрабаванням.

Як паведамляў Charter97.org, аналагічную забарону ўвялі Літва і Латвія. Польшча таксама абмежавала ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, аднак былі зробленыя выключэнні для ўладальнікаў аўто.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках