19 лiпеня 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол выкрасліў беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта з «чырвонага спісу»

1
Інтэрпол выкрасліў беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта з «чырвонага спісу»
АНДРЭЙ ГНЁТ

Але ён усё адно застаецца пад хатнім арыштам у Сербіі.

Інтэрпол выкрасліў беларускага палітычнага ўцекача Андрэя Гнёта са свайго “чырвонага спісу”, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У лісце генеральнага сакратарыята арганізацыі пазначаецца, што справа журналіста мае палітычную афарбоўку. Таму яго вышук праз Інтэрпол супярэчыць артыкулам 2 і 3 статута арганізацыі.

У артыкуле 2 гаворыцца, што Інтэрпол мае на мэце забяспечваць "шырокае ўзаемадзеянне крымінальнай паліцыі ў рамках дзейнага заканадаўства краіны і ў духу Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека".

Артыкул 3 забараняе Інтэрполу ўмешвацца ў "дзейнасць палітычнага, вайсковага, рэлігійнага або расавага характару".

Сам Андрэй Гнёт застаецца пад хатнім арыштам у Сербіі і чакае апеляцыйнага суда. Ён атрымаў ліст з Інтэрпола.

«Цяпер мы звярнуліся ў Інтэрпол, каб яны даслалі пацвярджэнне сваёй пастановы ў выглядзе афіцыйнага дакумента за подпісам генеральнага дырэктара Інтэрпола. Можна было б сказаць, што ад пачатку мой вышук быў палітычна матываваным. Але тут, канешне, у мяне пытанні ёсць да Інтэрпола. Як адбываецца так, што вы спачатку чалавека арыштоўваеце і саджаеце яго за краты, ён змагаецца з экстрадыцыяй, а потым вы ўжо потым разбіраецеся і кажаце: "Ой, дык мы ж свой уласны статут і парушаем! Гэта даволі абсурдная сітуацыя”, - каментуе сітуацыю Гнёт.

Пры гэтым палітуцякач кажа, што пагроза экстрадыцыі ў Беларусь застаецца рэальнай. Сербскія ўлады, паводле ягоных слоў, заяўляюць, што зараз трымаюць яго пад арыштам не на запыт Інтэрпола, а таму, што ёсць двухбаковае пагадненне з Беларуссю.

Андрэй Гнёт - беларускі журналіст, рэжысёр, сузаснавальнік "Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY", прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў вышук праз Інтэрпол у сувязі са справай аб падатках. Абарона намагае, што пераслед палітычна матываваны, а на радзіме яго могуць чакаць катаванні.

У снежні 2023 года суд першай інстанцыі адобрыў дэпартацыю Гнёта ў Беларусь, але ў сакавіку 2024 года Вышэйшы суд (апеляцыйны) скасаваў пастанову і адправіў справу на перагляд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках