10-я брыгада УСУ назвала шакавальную колькасць знішчаных самалётаў і гелікаптэраў РФ
1- 19.07.2024, 21:22
- 4,178

На рахунку брыгады ёсць і Су-25.
110-я асобная механізаваная брыгада імя генерал-харунжага Марка Бязручкі Узброеных сілаў Украіны назвала шакавальную колькасць знішчаных расейскіх самалётаў і гелікаптэраў.
Пра гэта «Апострофу» расказалі ў прэс-службе брыгады.
Сярод іншага, на стан 19 ліпеня 2024 года на рахунку брыгады 23 адзінкі знішчаных расейскіх самалётаў Су-25.
Акрамя таго, байцы здолелі пашкодзіць яшчэ 6 варожых Су-25.
Таксама ваяры 110 брыгады знішчылі 5 расейскіх гелікаптэраў, і яшчэ 2 – пашкодзілі.