4 лiпеня 2024, Чацвер, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка панічна баіцца»

16
«Лукашэнка панічна баіцца»

Беларускія вайскоўцы могуць перайсці на бок Украіны.

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна нібыта перакідвае свае войскі да межаў, размяшчае там амерыканскую тэхніку. Таму зноў гучаць пагрозы аб паўторным нападзе з боку Беларусі.

Насамрэч ніякай вялікай колькасці беларускіх жаўнераў няма. Пра гэта «24 Каналу» распавёў кіраўнік Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка, зазначыўшы, што на заявы Лукашэнкі ўплывае адразу некалькі фактараў.

Што азначаюць заявы Лукашэнкі

«Беларуская ўлада, сам Лукашэнка панічна баяцца, што іх байцы могуць далучыцца да тых вайскоўцаў, якія зараз ваююць на баку Украіны», – сказаў Мусіенка.

Калі гэта адбудзецца, то маналітнасць рэжыму пахіснецца, пачнуцца сур'ёзныя праблемы, таму трэба час ад часу нагадваць людзям версію аб тым, што Украіна нібыта нясе небяспеку.

Яшчэ адзін важны фактар у тым, што цяпер Польшча разважае, ці закрываць усе пункты пропуску на беларускай мяжы. Гэта азначае, што значная колькасць прадпрымальнікаў, бізнёсоўцаў, асабліва тыя, хто займаюцца перавозкамі грузаў ці проста людзі, якія ездзяць да сваіх семʼяў будуць мець каласальныя праблемы.

«Што трэба рабіць? Трэба адцягнуць увагу насельніцтва ад таго, што могуць узнікнуць рэальныя праблемы праз то, што Расея і Беларусь справакавалі патокі нелегальных мігрантаў, якія фактычна штурмуюць польскую мяжу», – адзначыў Аляксандр Мусіенка.

Таму Лукашэнка прыдумаў, што нібыта вядзе «пераможную вайну» з Украінай. З гэтай жа прычыны ў зводках беларускага Генштаба зʼяўляецца інфармацыя аб нібы знішчэнні ўкраінскіх беспілотнікаў, знойдзены дыверсанты, замініраваныя тэрыторыі.

Таксама заявы аб паўторным нападзе выгадныя Расеі, бо краіна маніпулюе магчымасцю ажыццявіць чарговую эскалацыю, выкарыстаўшы беларускі кірунак. Нягледзячы на гэта варта памятаць, што ўлічваючы размяшчэнне беларускіх войскаў, іх колькасць, перадыслакацыю – пагрозы паўторнага ўварвання няма.

Раней гэта пацвердзіў і ўкраінскі бок. Інфармацыю аб нібы актыўнасці УСУ ў памежных з Беларуссю тэрыторыях назвалі хлуснёй і нагадалі, што Украіна не нясе пагрозы ні для адной іншай дзяржавы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках