27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Могуць не пусціць, калі вязеш больш за 60 еўраў»

3
«Могуць не пусціць, калі вязеш больш за 60 еўраў»

Як беларусы зараз перасякаюць мяжу.

У Берасці ў чарзе на выезд у Польшчу - 250 легкавушак, паведамляе Памежны камітэт. У Telegram-чатах вандроўцы пішуць, што час чакання перавышае 20 гадзін. Са сведчанняў, перад «Варшаўскім мостам» дзяжураць працаўнікі ДАІ, якія кантралююць чаргу і не пускаюць нахабнікаў, адзначае «Белсат».

У Тэрэспалі выезду ў Беларусь чакаюць блізу 110 аўтамабіляў, сёння ўначы мяжу праходзілі за 7 гадзін:

«Палякі павольна працавалі, на баку Беларусі ўсё хутка. Прыкладна за гадзіну прайшлі дзве мяжы».

У аўтобуснай чарзе ў бок Польшчы - 55 аўто, чакаць давядзецца не менш за 12 гадзін. Як сведчаць у чатах, на падсадку ў найбліжэйшыя да шлагбаўма аўтобусы то бяруць, то не - стабільнасці няма.

Шлях дадому аўтобусам прыкладна 8 гадзін.

У «Каменным Логу» - 180 легкавых аўтамабіляў у чарзе, час чакання, з паведамленняў у чатах, розны: у кагосьці - 19 гадзін, у кагосьці - 22.

На тым баку - 130 аўтамабіляў, і атрымліваецца хутчэй, блізу 12 гадзін:

«Доўга да заезду на мяжу, сам кантроль на абедзвюх межах - 3-3,5 гадзіны. Літва хутка. Мы паклапоцімся пра ўсіх. Пыталіся, ці вязём якія пасылкі і перадачы».

Падарожнікі таксама наракаюць, што літоўскія службовыя асобы пры выездзе ў Беларусь раз-пораз пытаюцца, колькі вязеш еўраў гатоўкай, і могуць не пусціць, калі больш за 60. Спасылаюцца на санкцыі, хаця ні ў якіх дакументах такі ліміт не замацаваны. Пагатоў, як сцвярджаюць у чатах, абмежаванне не датычыцца «асабістых патрэб фізічных асоб».

Пішуць яшчэ пра выпадкі, калі літоўцы не пускалі з польскім ДНЖ, хаця гэта не масавая гісторыя:

«Хутчэй падобна на блытаніну, ёсць паведамленні, што людзі з картамі ДНЖ праехалі. Ёсць пэўная змена, што асабліва шчыруе ў гэтым пытанні».

У «Каменным Логу», паводле звестак Памежнага камітэта, у чарзе 4 аўтобусы. У чатах сведчаць, што чакаць даводзіцца блізу 5 гадзін. Прыкладна столькі ж - калі вяртацца ў Беларусь.

У «Беняконях» – 90 легкавушак, прыкладны час чакання – 19 гадзін. У «Шальчынінкаі» ў бок Беларусі - 35 аўтамабіляў, тыя хто ўчора стаў у чаргу, правёў на мяжы амаль 10-11 гадзін.

«Літовец паглядзеў на машыну, праверылі дакументы і адбіткі пальцаў і выпусцілі. У нашых усе рэчы дасталі, сумкі адкрылі, прамацалі. Нішу запаскі зірнулі. Спыталі, адкуль едзем, колькі грошай вязём. Металадэтэктарам праверылі ўсіх людзей».

Сведчаць, што tax-free літоўскія чыноўнікі абазначаюць як харчы, недарагое адзенне і IKEA: «Больш нічога нельга, асабліва электратавары ці нешта дарагое».

Аўтобуснай чаргі ў «Беняконях» няма, пасажыраў афармляюць менш за 3 гадзіны што ў адзін, што ў другі бок.

Калі пашанцуе, то літоўцы на выезд у Беларусь багаж глядзець не будуць, затое нашыя службоўцы сочаць:

«Увесь багаж на сканер, выбарачна - дэталёвы агляд, розныя пытанні».

Мытны кантроль на заезд у Літву - латарэя. Хтосьці піша, што рэчы правяралі павярхоўна і вельмі хутка, хтосьці сведчыць, што службоўца «правяраў усе сумкі старанна».

У «Грыгараўшчыне» на выезд у Латвію чаргі няма, на ўсё патрабуецца 40 хвілін. На тым баку мяжы - 25 аўтамабіляў, чаканне на некалькі гадзін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках