Расейскі Курск масава атакавалі беспілотнікі
4- 25.07.2024, 7:38
- 12,720
З’явілася панічная рэакцыя Мінабароны РФ.
Увечары 24 ліпеня ўдарныя БПЛА атакавалі расейскі Курск і Курскую вобласць. Пра гэта ў сябе ў Telegram паведаміў выканаўца абавязкаў губернатара Аляксей Смірноў.
«У небе над Курскай вобласцю працуе СПА. Адыдзіце ад вокнаў! Набліжацца да абломкаў БПЛА і чапаць іх нельга, яны могуць нанесці шкоду», - напісаў ён.
Пазней Смірноў заявіў, што над Мядзвенскім раёнам сіламі СПА збіты нібыта ўкраінскі беспілотнік самалётнага тыпу. Ужо а 23:31 паводле менскага часу ён напісаў аб 12 збітых дронах.
А 00:24 Смірноў паведаміў пра яшчэ 4 нібыта збітыя беспілотнікі.
«Сёння ў пасёлку Юбілейны Курскага раёна з-за падзення абломкаў загарэўся прыватны жылы дом», - таксама паведаміў чыноўнік.
Рэакцыя Мінабароны Расеі
У Мінабароны РФ заявілі, што Украіна нібыта пачала атаку на тэрыторыю РФ.
«Дзяжурнымі сродкамі СПА 18 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў знішчаны над тэрыторыяй Курскай вобласці», - заявілі ў Мінабароны краіны-агрэсара.