27 лiпеня 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як МАЗы ператварыліся ў «праблемныя труны»

9
Як МАЗы ператварыліся ў «праблемныя труны»

Нават дзяржаўныя перавозчыкі пераходзяць на кітайскія аўтобусы.

«Магілёўаблаўтатранс» мяняе «МАЗы на кітайскія аўтобусы.

З пачатку чэрвеня арганізацыя набыла аўтобусы "ANKAI A9" ужо на 7 міжгародніх маршрутаў, пакідаючы МАЗы толькі на прыгарадныя.

Кітайская фірма ANKAI вырабляе аўтобусы паводле ліцэнзіі нямецкай фірмы Setra з 1993 года. У адрозненне ад «высакаякасных» самазагаральных МАЗаў, гэтыя аўтобусы падвышанага камфорту, з кандыцыянерам, кулерам, лядоўняй і двума маніторамі. Увесну набыў «Магілёўаблаўтатранс» 3 кітайскія аўтобусы маркі YUTONG.

«Адсутнасць імпартных запчастак праз санкцыі ператварылі беларускі транспарт у праблемныя труны, з якімі не жадаюць звязвацца нават лукашысцкія транспартнікі. Магчыма, іх зацікавілі адкатамі імпарцёры кітайскіх аўтобусаў. Гэтая сітуацыя выглядае вельмі смяхотна на фоне заклікаў рэжыму купляць беларускае і спробамі ўсурычыць беларускі транспарт па ўсім свеце. Цікава, ці пакараюць магілёўскіх транспартнікаў і, калі так, то як?» - піша чытач сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках