27 лiпеня 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы закупляюцца шампанскім

25
Беларусы закупляюцца шампанскім

Гарэлкі набываюць усё менш.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў інфармацыю аб продажах алкаголю ў Беларусі за І паўгоддзе 2024 года. Продаж гарэлкі скараціўся, але ёсць прырост у рэалізацыі іншых напояў, піша myfin.by.

Паводле звестак Белстата, у першым паўгоддзі 2023 года арганізацыямі гандлю Беларусі (без мікраарганізацый) было рэалізавана 3895,0 тысяч дэкалітраў гарэлкі, а ў першым паўгоддзі бягучага года - 3789,8 тысяч.

Такім чынам, продажы моцнага алкагольнага напою скараціліся на 2,7%.

Продажы вінаградных він аселі на 4,9% (з 1723,0 тыс. дал да 1639,1 тыс.), пладовых він - на 5,3% (з 1815,2 тыс. дал да 1718,5 тыс.).

У той жа час па шэрагу пазіцый назіраецца і адваротная тэндэнцыя, выяўленая ў павелічэнні аб'ёмаў продажаў у раздробнай сетцы.

У студзені - чэрвені 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года больш за ўсё ў Беларусі павялічылася рэалізацыя слабаалкагольных напояў - на 10,6 адсотка.

Прырост продажаў таксама паказалі і іншыя напоі:

каньяк, каньячныя напоі і брэндзі (7,2%);

віны з бурбалкамі, уключаючы шампанскае (5,6%);

лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы, іншыя алкагольныя напоі (+4,4%);

піва (0,6%).

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках