27 лiпеня 2024, Субота, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы здалі ў металалом чыгуначны мост

8
Расейцы здалі ў металалом чыгуначны мост

Яго вага - 60 тон.

У горадзе Скапін Разанскай вобласці мясцовыя жыхары скралі 60-тонны чыгуначны мост. Яны здалі яго на металалом, піша Baza.

Аб выкраданні моста стала вядома ад праваабаронцы Святланы Канавалавай, якая звярнулася да кіраўніка Следчага камітэта РФ Аляксандра Бастрыкіна. Яна папрасіла знайсці і пакараць тых, хто скраў мост.

Часткі моста ўжо знайшлі ў пунктах металапрыёму ў Разані. Пакуль паліцыя не ведае, што рабіць з довадамі вагой 60 тон. Кошт тоны металу ў сярэднім у прыёмцы складае амаль 15 000 расейскіх рублёў. За ўвесь мост зламыснікі маглі атрымаць амаль 900 000 расейскіх рублёў. Са звестак Mash, мост належаў камбікормаваму заводу, уласнікі ацанілі шкоду на 300 млн расейскіх рублёў.

Людзі, якія распілавалі і разабралі мост, заявілі, што знайшлі дакументы, паводле якіх канструкцыя нікому не належыць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках