27 лiпеня 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бухгалтарка ў Магілёўскай вобласці выпісвала сабе «надбаўкі» да заробку

4
Бухгалтарка ў Магілёўскай вобласці выпісвала сабе «надбаўкі» да заробку

Сабрала 37 тысяч і «крыміналку».

У Магілёўскай вобласці галоўная бухгалтарка аграрнага прадпрыемства выпісвала сабе «надбаўкі» да заробку. Яе дзеянні заставаліся незаўважанымі тры гады - за гэты час «прэмій» сабралася на 37 000 рублёў, распавялі ў пракуратуры.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаная працавала тры гады на адным прадпрыемстве і паўгода на іншым і за гэты час складала і накіроўвала ў банк заведама несапраўдныя электронныя аплатныя дакументы аб налічэнні сабе заробку і іншых выплат. У іх яна ўказвала сумы на залічэнне, якія моцна перавышалі сумы належных ёй. Потым з дапамогай даручанага ёй ключа электроннага лічбавага подпісу бухгалтарка падпісвала такія дакументы і перадавала іх у банк для выканання. Паводле гэтай схемы жанчына незаконна завалодала грашыма прадпрыемства на суму, большую за 37 тысяч рублёў.

Падчас папярэдняга следства жанчына кампенсавала шкоду на 11 тысяч рублёў.

У пракуратуры кваліфікавалі дзеянні бухгалтаркі паводле часткі 3 артыкула 210 КК Беларусі. Ужытую раней меру стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва пракурор пакінуў без змены.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках