27 лiпеня 2024, Субота, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўладальнікаў сабак пэўных парод абавяжуць прайсці спецкурс

11
У Беларусі ўладальнікаў сабак пэўных парод абавяжуць прайсці спецкурс

Хто ў спісе.

У Беларусі пашыраць спіс сабак, гаспадары якіх павінны абавязкова праходзіць навучанне на спецыяльных курсах. Гэта прадугледжанае новым законам «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», расказала прадстаўніца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Надзея Сяўрук падчас прэс-канферэнцыі 25 ліпеня.

Цяпер у Беларусі такія курсы абавязаныя праходзіць уладальнікі небяспечных сабак (калі быў выпадак укусу чалавека ці жывёлы, незалежна ад пароды), а таксама сабак патэнцыйна небяспечных парод.

Аднак у новым законе надумалі ўвесці іншае паняцце, якое заменіць фармулёўку «патэнцыйна небяспечныя пароды», яно будзе гучаць як «сабакі, якія патрабуюць асаблівай адказнасці».

Прадстаўніца МЖКГ патлумачыла, што часта ўладальнікі ўтрымліваюць не чыстакроўных прадстаўнікоў нейкіх парод, якія ёсць у спісе небяспечных, а метысаў, і гэта дазваляе ім пазбягаць абавязковага навучання. Плюс да ўсяго, зараз дзейнічае заяўны прынцып рэгістрацыі жывёл, ніхто не правярае, які сабака жыве ў доме насамрэч.

Са слоў Сяўрук, курс яшчэ толькі распрацоўваюць, пры гэтым будуць улічваць спіс небяспечных парод, каб арыентавацца, якія рэкамендацыі даваць гаспадарам.

— Як правіла, гэта асоба буйныя пароды, якія сапраўды патрабуюць для чалавека нейкіх навыкаў, каб гэтага сабаку выхаваць, каб умець не нашкодзіць ні сабаку, ні навакольным, ні маёмасці навакольных. Будзе распрацаваны парадак праходжання курсаў для ўладальнікаў такіх парод, - сказала Сяўрук.

Дзе будуць праводзіць гэтыя курсы, пакуль невядома.

Нагадаем, што закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі» быў падпісаны 1 красавіка гэтага года. Ён пачне дзейнічаць 1 студзеня 2025-га, а некаторыя яго пункты - 1 студзеня 2026-га.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках