27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа: Трамп можа ўхваліць лэнд-ліз на $500 мільярдаў для Украіны

51
Пампэа: Трамп можа ўхваліць лэнд-ліз на $500 мільярдаў для Украіны

Магчыма таксама зняцце ўсіх абмежаванняў на выкарыстанне амерыканскай зброі УСУ.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп можа стварыць праграму лэнд-лізу на $500 млрд для Украіны ў выпадку перамогі на выбарах, напісаў былы амерыканскі дзяржсакратар Майк Пампэа ў калонцы для The Wall Street Journal.

“Замест таго, каб абцяжарваць падаткаплацельшчыкаў ЗША новымі рахункамі, дазвольце Украіне пазычыць столькі, колькі ёй трэба, каб купіць амерыканскую зброю для перамогі над Расеяй”, - заявіў Пампэа, тлумачачы тое, як можа выглядаць паспяховы план развязання канфлікту на Украіне, які Трамп можа рэалізаваць.

Экс-дзяржсакратар нагадаў, што такімі ж інструментамі ЗША дапамагалі Вялікабрытаніі ў Другой сусветнай вайне да таго, як японскія вайскоўцы напалі на амерыканскі Ціхаакіянскі флот у Пэрл-Харбары ў 1941 годзе. Атака закончылася рашучай тактычнай перамогай Японіі і паслужыла падставай да ўступлення ЗША ў вайну.

Таксама Пампэа прапанаваў Трампу зняць усе абмежаванні на тыпы зброі, якія Украіна можа атрымаць і выкарыстоўваць, а таксама ўвесці "рэальныя санкцыі" супраць Расеі (расейскія ўлады лічаць абмежаванні нелегітымнымі і незаконнымі). Гэта, на думку былога дзяржсакратара, дазволіць Трампу стварыць умовы для будучай угоды з Расеяй: баявыя дзеянні спыняюцца, Украіна нарошчвае значныя сілы абароны, а далучэнне да Расе Данбаса і Крыма - тое, чаго патрабуе кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін для пачатку мірных перамоў і адводу расейскіх войскаў з Украіны - ніхто не прызнае.

"Гэтак жа, як мы ніколі не прызнавалі далучэнне Прыбалтыкі да СССР і не прызнавалі ГДР да 1974 года", - адзначыў Пампэа. Украіна, паводле ягонага плана, будзе аднаўляцца за кошт "рэпарацый з замарожаных актываў Цэнтральнага банка Расеі, а не за кошт даляраў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў". Санкцыі з Расеі здымуць у выпадку ўступлення Украіны ў NАТО і ЕЗ.

У канцы чэрвеня 2024 года два ключавыя дарадцы Трампа, Кіт Келаг і Фрэд Флейтц, падалі яму план для ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне ў выпадку яго перамогі на выбарах. Згодна з задумкай дарадцаў, Кіеў атрымае больш зброі толькі пры ўмове пачатку мірных перамоў. У той жа час амерыканскія ўлады папярэдзяць Маскву аб узмацненні падтрымкі Кіева ў выпадку "любой" адмовы ад перамоў. Згодна з планам, падчас мірных перамоў будзе дасягнутае спыненне агню на аснове "пераважных ліній фронту".

Флейтц выказаў меркаванне, што ключавым элементам трывалага міру будзе "узбраенне Украіны да зубоў".

Сам Трамп неаднаразова заяўляў, што мог бы развязаць канфлікт ва Украіне за 24 гадзіны, калі б быў прэзідэнтам ЗША.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках