27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы банк будзе спаганяць камісію за вядзенне валютных рахункаў беларусаў

8
Вядомы банк будзе спаганяць камісію за вядзенне валютных рахункаў беларусаў

Прынятыя новыя ліміты.

«БНБ-Банк» перагледзеў ліміт рэшткаў на валютным рахунку фізічнай асобы пры якім будзе спаганяцца камісія за вядзенне рахунку.

Браць такую камісію фінансавая ўстанова сталалетась. Першапачаткова яна спаганялася, калі рэшта на рахунку перавышае 40 тысяч даляраў, потым яе знізілі да 20 тысяч далараў. З 1 жніўня ліміт паніжаны да 10 тысяч даляраў.

Цяпер камісія будзе спаганяцца, калі рэшта на рахунку ў апошні працоўны дзень месяца перавысіць гэтую суму. Такім чынам, камісія за вядзенне рахунку за жнівень будзе разлічвацца ў верасні ўжо з улікам змен.

«Калі ў апошні працоўны дзень месяца сумарная рэшта па вашых рахунках, у тым ліку рахункі з карткай:

ад 10 000 да 30 000 даляраў ЗША ў эквіваленце ― прымяняецца фіксаваная камісія 400 BYN;

ад 30 000 да 40 000 даляраў ЗША ў эквіваленце ― прымяняецца фіксаваная камісія 750 BYN;

ад 40 000 даляраў ЗША ў эквіваленце ― прымяняецца камісія ў памеры 0,2% ад сумы перавышэння, мінімум 1000 BYN. Сума перавышэння разлічваецца як сумарная рэшта на рахунках за вылікам 40 000 даляраў ЗША ў эквіваленце», - гаворыцца ў паведамленні банка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках