27 лiпеня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Фарыён заявіла, што хоча пагаварыць з забойцам маці

11
Дачка Фарыён заявіла, што хоча пагаварыць з забойцам маці
ІРЫНА ФАРЫЁН

І задаць яму пэўнае пытанне.

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму аб затрыманні падазронага ў забойстве Ірыны Фарыён.

Ейная дачка Сафія расказала пра тое, што яна адчувала ў той момант і пра тое, што яна хоча пагаварыць з забойцам. Такую заяву яна зрабіла ў эфіры тэлепраграмы "Говорит большой Львов".

“Я ішла па Плошчы Рынак, я гэта прачытала. І ў мяне быў мароз па скуры. Я адчула злосць, я адчула, што я хачу яго ўбачыць. Жыўцом. Я хачу яму паглядзець у вочы, я яго хачу спытаць: «Для чаго ты гэта зрабіў? Хто цябе папрасіў гэта зрабіць? Скажы мне". Каб ён мне сказаў. Я хачу ўбачыць забойцу сваёй мамы. Хачу ўбачыць забойцу мамчыных унукаў - Эвы і Зміцера. Яны падрастуць, я ўпэўнена, што яны будуць у мяне пытацца: “Мама, а ты яго бачыла? Ты з ім гаварыла?”, - сказала жанчына.

Таксама яна падкрэсліла, што калі даведалася пра затрыманне падазраванага, то не адчувала страху, а толькі лютасць.

Сафія заявіла, што калі гэта сапраўды зрабіў гэты хлопец, то ён мусіць быць асуджаны пажыццёва.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках