27 лiпеня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар у Турцыі: Мірная ініцыятыва некаторых краін азначае, што 25% тэрыторыі Украіны застанецца пад кантролем РФ

9
Амбасадар у Турцыі: Мірная ініцыятыва некаторых краін азначае, што 25% тэрыторыі Украіны застанецца пад кантролем РФ

Бачанне Украінай усталявання міру - гэта перш за ўсё вывад расейскіх войскаў з украінскіх тэрыторый.

Некаторыя краіны прапануюць ідэю "спынення агню" з перспектывай мірных перамоў. Для Украіны, аднак, гэта азначае, што Расея працягне кантраляваць часова акупаваныя тэрыторыі нашай краіны.

Пра гэта пасол Украіны ў Турцыі Васіль Баднар заявіў у інтэрв'ю Euronews.

.

«Многія краіны прапаноўвалі ідэю спынення агню, але ніхто не задумваўся над тым, што гэта азначае», - адзначыў ён.

Са слоў дыпламата, спыненне агню азначае, што «25 адсоткаў тэрыторыі Украіны застаецца пад кантролем Расеі», а РФ «здабудзе час для ўмацавання сваіх магчымасцяў і ўзмацнення сіл, каб аднавіць напады на Украіну»

Пасол Украіны ў Турцыі падкрэсліў, што процідзеянне расейскай акупацыі - гэта перш за ўсё абарона тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках міжнароднага права.

«Усялякая іншая прапанова развязання не павінна прымацца да разгляду, і з гэтай прычыны мы адхілілі яе», - адзначыў Баднар.

Ён дадаў, што бачанне Украінай усталявання міру - гэта перш за ўсё вывад расейскіх войскаў з украінскіх тэрыторый.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках