27 лiпеня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаванай Аўдзееўцы ўспыхнула эпідэмія халеры

11
У акупаванай Аўдзееўцы ўспыхнула эпідэмія халеры

Горад закрыты на ўезд і выезд.

У акупаванай расейцамі Аўдзееўцы Данецкай вобласці пачалася эпідэмія халеры, заявіў начальнік Аўдзееўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Віталь Барабаш. Пра гэта ён сказаў 25 ліпеня ў эфіры тэлемарафону, які транслюе ICTV.

Акупанты захапілі Аўдзееўку ў лютым 2024 года. Са слоў Барабаша, першыя месяцы пасля гэтага расейцы спрабавалі запусціць камунальныя службы, людзі разграбалі праязныя дарогі і за гэта ім плацілі па 5 тысяч рублёў.

«Ужо два тыдні гэтага не адбываецца, таму што - у нас ёсць інфармацыя з некалькіх крыніц - у горадзе эпідэмія халеры. Горад зараз закрыты на ўезд з Данецка. Людзей адтуль не выпускаюць», - адзначае Барабаш.

З ягоных звестак, прадстаўнікі акупацыйных уладаў завозяць прадукты харчавання ў спецкасцюмах і супрацьгазах, пакідаюць гуманітарную дапамогу і хутка выязджаюць.

«Вельмі шмат бяздомных сабак, якія кідаюцца на людзей. Перадаюць, што моцны смурод стаіць ад целаў загінулых. І ніхто нічога не разбірае. Таму, відаць, і адбылася эпідэмія халеры. Горад зараз закрыты і там адбываецца, можна сказаць, эпідэміялагічная катастрофа», - сказаў Барабаш.

Паводле ягоных слоў, на момант, калі сілы абароны адышлі ад Аўдзееўкі, у горадзе заставалася прыкладна 700 чалавек.

«А зараз, з нашых звестак, хаця інфармацыя адтуль паступае вельмі эпізадычна, у малым аб'ёме, у горадзе застаецца 400-450 чалавек. Многія з тых, хто чакалі прыходу акупацыйных войскаў, ужо расчараваныя», - сказаў кіраўнік ГВА.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках