27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Століне скупшчык буякоў пакінуў тавар на ноч праветрывацца ў адкрытым аўто

8
У Століне скупшчык буякоў пакінуў тавар на ноч праветрывацца ў адкрытым аўто

Раніцай яго чакаў сюрпрыз.

У Століне ў скупшчыка буякоў зніклі дзясяткі скрынь з ягадамі. Высветлілася, што за знікненнем стаіць 16-гадовы вясковец, распавялі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Ягадны крадзеж адбыўся ў пачатку ліпеня 2024 года ў Столінскім раёне. У міліцыю звярнуўся 45-гадовы жыхар аднаго з аграгарадкоў раёна, які расказаў, што нехта выкраў пакінутыя ў аўтамабілі буякі на суму больш за 1 800 рублёў.

Мужчына скупляў ягады на адным з рынкаў, але не поўнасцю загрузіў аўто і надумаў пакінуць аўто на месцы, а сам пайшоў адпачываць. Дзверы пакінуў прыадчынены для праветрывання тавару. Раніцай знайшоў прапажу.

Міліцыя знайшла падазраванага, ім быў 16-гадовы аднавясковец скупшчыка. Хлопец распавёў, што звярнуў увагу на не зачыненыя дзверы, калі шпацыраваў па горадзе. Ён пракраўся на рынак і ўбачыў у машыне буякі.

«Вынес за ноч 44 скрыні з буякамі зламыснік схаваў іх за рынкам, на полі, у непрыкметным месцы. Перанёсшы буякі з аўто, фігурант планаваў із збыць, аднак аператыўна быў затрыманы праваахоўнікамі. Выкрадзенае было канфіскаванае», - распавялі ва УУС.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 205 КК, санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках