27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў заявіў пра новую катастрофу ў Расеі

27
Пяскоў заявіў пра новую катастрофу ў Расеі

Расейцы могуць знікнуць?

У Расеі склалася катастрафічная сітуацыя з нараджальнасцю, заявіў у пятніцу прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

«Мы жывём у самай вялікай краіне свету. А нас кожны год становіцца менш», - сказаў Пяскоў, выступаючы ў пятніцу на Фестывалі новых медыя.

Справіцца з гэтым, паводле ягоных слоў, можна толькі павелічэннем сярэдняга каэфіцыента нараджальнасці. «Ён у нас зараз знаходзіцца на страшна нізкім узроўні - 1,4. Гэта параўнальна з еўрапейскімі краінамі, з Японіяй і гэтак далей. Але гэта катастрафічна для будучыні нацыі», - цытуе Пяскова «Коммерсантъ».

Святла ў канцы тунэля для Расеі не бачаць ні афіцыйныя, ні міжнародныя дэмографы. Згодна з базавым прагнозам Расстата, колькасць нараджэнняў дзяцей ужо ў гэтым годзе знізіцца да 1,171 млн, мінімальнага значэння больш чым за 200 гадоў, а затым ўпадзе яшчэ ніжэй – да 1,14 млн у 2027 годзе. Да 2046 года краіна страціць 12 700 000 чалавек у выніку натуральнага змяншэння, гэта значыць будзе выміраць з сярэдняй хуткасцю 500 тысяч чалавек на год, мяркуюць дэмографы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках