27 лiпеня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Андрэй Пачобут дагэтуль знаходзіцца ў ПКТ

2
Палітвязень Андрэй Пачобут дагэтуль знаходзіцца ў ПКТ

Яго трымаюць у наваполацкай калоніі №1.

Адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў у Беларусі, гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ўжо 40 месяцаў. 8 лютага 2023 г. яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі №1, дзе на яго ўвесь час ціснуць, піша «Вясна».

Віцэ-старшыня Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі падчас акцыі салідарнасці з палітвязнем у Беластоку распавёў, што Пачобута яшчэ трымаюць у ПКТ:

«На жаль, няма інфармацыі пра Анджэя. Ён працягвае знаходзіцца ў Наваполацку, сядзіць у ПКТ у ізаляцыі і нічога не адбываецца. Уся гэтая інфармацыя, якая гуляла апошнія месяцы, некаторыя казалі, што яго выпусцілі, некаторыя казалі, што яго вазілі на мяжу.

Вядома, усё гэта няпраўда, усё гэта хлусня. Нам вельмі прыкра, што такія сітуацыі адбываюцца. Сітуацыя з Андрэем застаецца вельмі складанай і на сёння мы не бачым яе паляпшэння».

Месца ўтрымання палітвязня: ВК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках