27 лiпеня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Авіякатастрофы ў РФ будуць адбывацца часцей праз памылкі пілотаў»

«Авіякатастрофы ў РФ будуць адбывацца часцей праз памылкі пілотаў»

Аналіз авіяцыйнага эксперта.

Авіякатастрофы ў Расеі будуць адбывацца часцей праз праблемы з экіпажамі. Такое меркаванне FREEДОМ выказаў авіяцыйны эксперт, намеснік дырэктара ўкраінскай кампаніі па вытворчасці сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) Анатоль Храпчынскі.

Ён пракаментаваў інфармацыю аб катастрофе ў Калужскай вобласці (РФ) ударнага верталёта Мі-28, які выконваў планавы палёт.

Я звярнуў бы ўвагу ўсё ж не на тэхнічную праблематыку, а на памылку экіпажа. Таму што ў прынцыпе, калі мы гаворым пра колькасць пілотаў, якія ёсць у Расейскай Федэрацыі…Цяпер Расея актыўна спрабуе нарошчваць навучанне пілотаў, бо ёсць праблема, мы бачым, колькі пілотаў загінулі ў Расеі за час поўнамаштабнага ўварвання.

Таму я думаю, што далей мы будзем яшчэ часцей бачыць такія сітуацыі. І давайце ўспомнім той жа Ейск, калі Су-34 уляцеў у жылы будынак. Таму, на мае ацэнкі, хутчэй, тут памылка экіпажа, - сказаў эксперт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках