27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх выпускнікоў хочуць адпраўляць па размеркаванні ў Расею?

14
Беларускіх выпускнікоў хочуць адпраўляць па размеркаванні ў Расею?

Студэнтаў могуць сутыкнуцца з новаўвядзеннем.

«Парламенцкі сход» «саюза» Беларусі і Расеі абмяркоўвае магчымасць размеркавання выпускнікоў на прадпрыемствы ў дзвюх краінах, прызнаныя прыярытэтнымі для эканомікі «саюзнай дзяржавы».

Такая ідэя абмяркоўваецца ў камісіі працы, сацыяльнай палітыкі і аховы здароўя, пішуць «Минск-Новости».

У Беларусі ўжо ўзмацнілі ўвагу да пытання мэтавай падрыхтоўкі навучэнцаў непасрэдна на прадпрыемствах, якія задзейнічаныя ў саюзнай эканоміцы. Выпускнікоў ССНУ забяспечаць працай на тры гады, а тых, хто атрымаў адукацыю ў ВНУ, — на пяць гадоў.

Як менавіта будзе працаваць такая сістэма размеркавання, не паведамляецца. У Беларусі размеркаванне выпускнікоў-бюджэтнікаў з'яўляецца абавязковым, неаднаразова ўзнімалася пытанне аб увядзенні абавязковага размеркавання і для студэнтаў-платнікаў.

У Расеі ж сістэмы абавязковага размеркавання не існуе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках