27 лiпеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Маскве на Чырвонай плошчы спрабаваў сябе падпаліць кіраўнік НДІ, які займаецца вайсковымі распрацоўкамі

13
СМІ: У Маскве на Чырвонай плошчы спрабаваў сябе падпаліць кіраўнік НДІ, які займаецца вайсковымі распрацоўкамі

Ён абліў сябе гаручай вадкасцю.

На Краснай плошчы ў Маскве (Расея) пенсіянер спрабаваў сябе падпаліць. Шэраг СМІ і тэлеграм-каналаў сцвярджаюць, што гэта кіраўнік НДІ, які займаецца вайсковымі распрацоўкамі, піша ASTRA.

Мужчына абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў. Паліцыянты павалілі яго на зямлю і патушылі. Ён атрымаў толькі лёгкія апёкі, яго дапытваюць, паведамляе Mash.

Затрыманы - кіраўнік Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута «Хваля» 74-гадовы Уладзімір Арсеньеў, сцвярджае «Московский комсомолец». НДІ, у якім ён працуе, распрацоўвае і вырабляе камплектуючыя для радыёстанцый сухаземных войск, авіяцыі і ВМФ.

Летась Арсеньева абвінавацілі ў наўмысным зрыве тэрмінаў паставак заказаў для вайны ва Украіне. Паводле версіі абвінавачання, ён скраў дакументацыю на распрацоўкі іншага прадпрыемства. Пазней праверка парушэнняў не знайшла, а Арсеньеў падаў пазоў аб абароне гонару сцвярджае Mash.

У той жа час Baza піша, што Арсеньеў напісаў заяву ў Следчы камітэт, у якой паведаміў, што прадпрыемства наўмысна банкруцяць і не даюць яму выканаць дзяржабаронзаказ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках