27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы эвакуявалі авіяцыю з-пад мяжы з Украінай

2
Расейцы эвакуявалі авіяцыю з-пад мяжы з Украінай

Рэактыўныя самалёты былі прыбраныя з варонежскай авіябазы «Балтымар» і іншых баз

Расейскае войска перакінула вайсковыя верталёты і знішчальнікі-бамбавальнікі далей ад украінскай мяжы пасля таго, як ЗША дазволілі Украіне наносіць удары амерыканскай зброяй па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі РФ. Аб гэтым пішуць «Важные истории» са спасылкай на закрытую рассылку ўкраінскай OSINT-каманды Frontelligence Insight.

Дарэчы, рэактыўныя самалёты былі прыбраныя з варонежскай авіябазы «Балтымар», размешчанай у 200 км ад мяжы з Украінай. Гэты аэрадром адыгрываў значную ролю ў нанясенні ўдараў ПКС РФ па ўкраінскай тэрыторыі кіраванымі авіябомбамі. Таксама апусцела верталётная база ў Ровеньках Белгарадскай вобласці і іншыя буйныя прыгранічныя авіяцыйныя базы.

На думку экспертаў, ужытыя Мінабароны РФ дзеянні ніяк не паўплываюць на частату і дакладнасць удараў расейскіх ПКС па ўкраінскай тэрыторыі, але пры гэтым ускладняць працу УСУ па знішчэнні расейскай баявой авіяцыі.

У канцы траўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн дазволіў Кіеву выкарыстоўваць атрыманае амерыканскае ўзбраенне супраць вайсковых цэляў на тэрыторыі Расеі. Аднак Вашынгтон абмежаваў далёкасць удараў 100 кіламетрамі ад мяжы, пазбавіўшы УСУ магчымасці знішчаць ключавыя расейскія аэрадромы, пісала Washington Post. Пазней у Дзярждэпе заявілі, што дазволяць Украіне біць далей, але толькі калі Расея «паспрабуе пашырыць фронт».

18 ліпеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў ЗША і іншыя краіны Захаду дазволіць Кіеву наносіць удары пастаўленымі дальнабойнымі ракетамі ўглыб Расеі, каб Узброеныя сілы Украіны маглі знішчыць усе аэрадромы, з якіх узлятаюць расейскія самалёты для абстрэлу ўкраінскіх гарадоў. На наступны дзень у Белым доме заявілі, што Злучаныя Штаты могуць перагледзець пазіцыю па дапушчальнасці ўдараў УСУ ўглыб тэрыторыі РФ з дапамогай амерыканскіх узбраенняў. За некалькі дзён да гэтага аналагічную заяву зрабілі ў Пентагоне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках